06.11.2025
Аплікацыя “Сурвэтка”

Сёння выхаванцы сярэдняй групы №12 займаліся творчай працай — выконвалі аплікацыю “Сурвэтка” з беларускім узорам.

Дзеці з цікавасцю разглядалі народныя арнаменты, даведаліся пра іх значэнне і асаблівасці беларускіх узораў. Кожны выхаванец старанна выразаў і складаў элементы, упрыгожваючы сваю сурвэтку традыцыйнымі арнаментамі.

Занятак дапамог развіць эстэтычны густ, акуратнасць і павагу да нацыянальных традыцый. Нашы маленькія майстры стварылі сапраўдныя творы мастацтва, якія ўпрыгожылі групу і падарылі ўсім добры настрой!